Нагадаем коратка гісторыю. У ЧКБ (ініцыятыву па апублічванні даных тых, хто датычны да рэпрэсій) змог укараніцца супрацоўнік ГУБАЗіКа Артур Гайко. Ён атрымаў доступ да чатаў, кантактаў інфарматараў, а таксама нейкі час нават кіраваў арганізацыяй. Адзін з супрацоўнікаў ЧКБ — Даніла Багдановіч — не верыфікаваў агента належным чынам і ігнараваў сігналы калег аб падазронасці новага чальца каманды. 

Гайко таксама атрымаў доступ да працы агенцтва «Інфапойнт», стваральнікам якога быў Франак Вячорка. 

Чытайце падрабязней: Губазікавец дзевяць месяцаў быў у камандзе Чорнай кнігі Беларусі. І ўрэшце ўзначаліў яе

Яніна Сазановіч пазней сышла з ЧКБ.

У адкрытым лісце яна звяртае ўвагу на некалькі важных фактаў у гэтай гісторыі.

«У Артура быў доступ да ўсіх чат-ботаў каналаў (асноўны канал «Чорнай кнігі Беларусі» і ўсе вобласці) і ўсёй інфармацыі, якая туды паступала, да лета 2021 года. Больш за тое, у Гайко быў поўны архіў дасланай інфармацыі з прывязкай да ID тэлеграма. Гайко працаваў і з Офісам Ціханоўскай і, хутчэй за ўсё, меў доступ да іх рэсурсаў. У мяне ў распараджэнні ёсць аўдыязапіс, дзе Гайко распавядае аб стварэнні аналітычнага цэнтра пры Офісе Святланы Ціханоўскай, куды павінна будзе ўвайсці і ЧКБ», — піша Яніна.

Па яе словах, у нейкі час агенту было прапанавана павышэнне, пасля якога ён стаў адказваць за бяспеку сеткі «Інфапойнт». Артур таксама прысутнічаў на агульных званках па парадку дня каналаў.

Супрацоўнік ГУБАЗіКа Артур Гайко быў укаранёны ў «Чорную кнігу Беларусі»

Пасля таго, як высветлілася, што Гайко — супрацоўнік ГУБАЗа, быў створаны чат «Інфапойнт без ГУБАЗа». Яніна кажа, што Вячорка, які таксама быў у гэтым чаце, мог уплываць на палітыку каналаў, якія ўваходзяць у сетку.

Даніла Багдановіч, які падтрымліваў кантакт з Гайко, дагэтуль працуе ў «Інфапойнце».

Яніна Сазановіч выказала некалькі патрабаванняў да Франака Вячоркі:

«1. Аказаць фінансавую дапамогу сем'ям затрыманых інфарматараў ЧКБ.

2. Аказаць поўнае садзейнічанне ў эвакуацыі тых інфарматараў, якіх пакуль не арыштавалі.

3. Адхіліць ад працы ў «Інфапойнце» людзей, якія ўваходзяць у Офіс Святланы Ціханоўскай, каб прыбраць цэнзуру, выключыць канфлікт інтарэсаў і ўплыву палітыкаў на СМІ, што дазволіць медыя працаваць непрадузята і аб'ектыўна.

4. Неадкладна адхіліць ад любой працы, звязанай з апазіцыйнай дзейнасцю, Данілу Багдановіча і іншых вінаватых — у сувязі са знаходжаннем агента ў камандзе, а таксама тых, хто наўмысна хаваў гэтую інфармацыю. У тым ліку правесці з імі разбіральніцтва з боку спецыяльных службаў краіны знаходжання.

Галоўнае патрабаванне — перастаць хлусіць, абяляць сябе і замоўчваць пра памылкі, якія прыводзяць да трагедый для людзей як унутры Беларусі, так і за яе межамі!

Зрабіць працу над памылкамі і публічную справаздачу па яе выніках».

У каментары «Наша Ніве» Франак адказаў, што лепш з гэтымі пытаннямі звяртацца да «Інфапойнта», бо ён цяпер не мае да яго дачынення.

Чытайце па тэме:

«Казаў, што ў яго маці ў закладніках і мы нічога не разумеем». Былая рэдактарка ЧКБ пра сітуацыю з агентам у камандзе

Сілавікі затрымалі галоўнага спецыяліста Мінадукацыі, абвінавачваюць у перадачы звестак ЧКБ

Пракурор, супрацоўнік банка, начальнік аддзела Life. Каго маглі затрымліваць па справе «Чорнай кнігі Беларусі», дзе працаваў агент ГУБАЗіКа

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

2
by / Адказаць
09.11.2022
Шо, опять...? (С)
1
Имя / Адказаць
09.11.2022
Про все остальное промолчу. Но про Богдановича не пониманию, почему он все еще в команде. После такого провала «он усвоил урок» не отделаешься.
8
Носатый фермер / Адказаць
09.11.2022
Смешались в кучу кони, люди... Часть требований стоят внимания, особенно в части ограничения царствия Вячорки. Что он, что его папа - короны вырастили не по голове. Отчасти уверен, что пробуксовка многих реформ и инициатив происходит по его вине. Всё таки его эго работает только на него.
Паказаць усе каментары/ 21 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру