Юрысты «Вясны» адзначаюць, што крымінальная справа супраць Дануты не была падсудна раённаму суду, таму суд Кіраўскага раёна не мог разглядаць яе — гэта парушэнне заканадаўства.

Нагадаем, у віну дзяўчыне паставілі тое, што яна 27 лютага перапосціла ў адзін з магілёўскіх чатаў тэкст, у якім у рэзкай форме крытыкаваліся дзеянні Пуціна і Лукашэнкі па развязванні вайны ва Украіне. Таксама там утрымліваўся заклік да вулічных выступленняў і канстатавалася адсутнасць перспектыў у беларускай арміі ў выпадку яе прамога ўступлення ў вайну.

Нагадаем, Данута была затрымана 28 лютага 2022 года, калі прыехала на маршрутцы з Кіраўска ў Магілёў. Супраць дзяўчыны была заведзена крымінальная справа па арт. 361 КК (Заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы) і арт. 368 КК (абраза Лукашэнкі).

Данута — студэнтка-выдатніца. Вучылася на рамана-германскай філалогіі ў Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя Куляшова, адкуль яе адлічылі пасля затрымання ў лютым 2022 г.

10 чэрвеня 2022 года КДБ дадаў яе ў спіс «асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці».

Клас
0
Панылы сорам
4
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
7
Абуральна
66