Справаздача арганізацыі грунтуецца на інтэрв'ю з 88 людзьмі. Большасць з іх — цывільныя асобы з Марыупаля, а таксама з Харкаўскай, Луганскай, Херсонскай і Запарожскай абласцей.

Amnesty International сабрала доказы таго, як расійскія і кантраляваныя Расіяй сілавікі не пакідалі многім цывільным ніякага іншага выбару, акрамя як выезду ў Расію або на акупаваныя ўкраінскія тэрыторыі.

У дакладзе таксама задакументаваныя правапарушэнні акупантаў падчас гвалтоўнай працэдуры праверкі цывільных, так званай «фільтрацыі», калі людзі станавіліся ахвярамі ваенных злачынстваў, супрацьпраўнага ўтрымання і катаванняў або іншых формаў жорсткага абыходжання.

Праваабаронцы адзначаюць, што расійская армія катавала цывільных. Некаторых адвольна затрымлівалі, збівалі, прымянялі электрашок і пагражалі пакараннем. Іншым адмаўлялі ў ежы і вадзе, многіх утрымлівалі ў небяспечных умовах і перапоўненых камерах.

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1