Фота: сацсеткі
Андрэю Цыпаку 29 гадоў, ён з Брэста. У маладосці гуляў у гандбол у гандбольным клубе імя Мяшкова, дзе быў дэбютантам сезона 2012-2013 і быў у складзе клуба, калі ён два сезоны запар выйграваў чэмпіянат Беларусі — у 2014 і 2015 гадах.
У відэа на канале сілавікоў ён кажа, што працаваў у МТС спецыялістам па працы з кліентамі з 2020 па 2021 гады і «меў доступ да канфідэнцыйнай інфармацыі», якую нібыта перадаў каналу «Чорная кніга Беларусі».
Выглядае, што затрыманне маладого чалавека — адно з серыі арыштаў, якія сталі магчымымі праз укараненне супрацоўніка ГУБАЗіКа ў ЧКБ і сетку каналаў, звязаных з агенцтвам «Інфапойнт».
Губазікавец дзевяць месяцаў быў у камандзе Чорнай кнігі Беларусі. І ўрэшце ўзначаліў яе
«Звольніце Багдановіча, аддзяліце «Інфапойнт». Былая рэдактарка ЧКБ апублікавала патрабаванні да Франака Вячоркі
«Агент мог бачыць асабістыя даныя людзей, якія дасылалі інфармацыю ў бот». Вячорка і «Інфапойнт» пракаментавалі сітуацыю з ЧКБ





