Фота: Мінск-навіны

Фота: Мінск-навіны

У Мінску пачалі ставіць навагоднія ёлкі. Адна з першых ужо стаіць у парку імя Горкага, паведамляюць Мінск-Навіны.

Адразу скажам, што выглядае яна пакуль «ніяк» — на ёй няма навагодніх упрыгожванняў і гірлянд. Але ў бліжэйшы час яе абяцаюць упрыгожыць.

— На некаторых лакацыях горада ўжо пачалі ставіць навагоднія ёлкі, але пакуль без упрыгожванняў, — распавялі ў «Мінскрэкламе». — Сталіца пачне грунтоўна рыхтавацца да свят ужо ў канцы лістапада, а завяршыць афармленне горада плануецца да 15 снежня. Шматлікія яркія ілюмінацыі, інсталяцыі і іншыя аб'екты і тэматычныя кампазіцыі будуць радаваць мінчан і гасцей сталіцы, ствараючы навагоднюю атмасферу і ўзмацняючы чаканне аднаго з самых любімых свят.

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0