Фота: pixabay.com

Фота: pixabay.com

Пачнём з сюрпрызу: насамрэч большасць садавіны і гародніны не любіць нізкіх тэмператур. Таму варта старанна праверыць свой халадзільнік на наяўнасць прадуктаў, якія не павінны там быць, піша onet.pl.

Пра якую гародніну ідзе размова? Перш за ўсё пра бульбу, смак якой значна пагаршаецца пад уплывам нізкай тэмпературы. Таксама з вашага халадзільніка павінны знікнуць гарбуз, цыбуля, морква, перац, памідоры, агуркі і любыя бабовыя.

Што датычыцца садавіны, тут таксама ёсць чаму здзівіцца. Не варта трымаць у холадзе бананы, авакада, ананасы, манга, грушы, нектарыны, яблыкі, слівы, цытрусавыя, маліны, клубніцы, чарніцы і нават кавуны. Хаця кавуны і маюць цудоўны смак у халодным выглядзе, яны абсалютна не любяць нізкіх тэмператур. Таксама не захоўвайце ў халадзільніку сухафрукты накшталт разынак ці курагі.

Калі вы трымаеце ў холадзе мёд, неадкладна прыбярыце яго адтуль. Нізкія тэмпературы прымушаюць мёд крышталізоўвацца, таму яго месца ў шафе. Там жа трымайце алеі і воцат, бо ў халадзільніку яны могуць стаць мутнымі (выключэнне — ільняны алей).

Прынята лічыць, што, калі трымаць каву ў холадзе, яна захавае свой пах, але насамрэч гэта не так. Атрымліваецца, што і ў кавы, і ў гарбаты ад захоўвання ў халадзільніку смак толькі пагаршаецца. Таксама прыбярыце з холаду крупы, у тым ліку рыс, і трымайце іх у герметычнай упакоўцы ў сухім месцы, напрыклад, у шафе на кухні. Каб адпужваць харчовую моль, можна пакласці ў крупы лаўровы ліст.

Не трымайце ў халадзільніку хлеб, калі хочаце, каб ён заставаўся свежы. Найлепшае месца для хлеба — драўляная скрыня з хатняй тэмпературай унутры. Калі вы вырашылі замарозіць булачкі ці хлеб, памятайце, што пасля размарозкі гэтыя прадукты трэба вельмі хутка з’есці, інакш яны могуць пакрыцца цвіллю.

Нарэшце, халадзільнік — не месца для спецый і зёлак (маем на ўвазе як свежыя, так і сушаныя). Гэта датычыцца і часнаку, які лепш за ўсё падвесіць над плітой.

Што трэба ведаць, калі вы пачынаеце прымаць вітаміны

Як сабраць карысную ссабойку? Парады дыетолага

Рэцэпт на выхадныя. Гарбузовы суп — карысна, густа, цёпла

Клас
21
Панылы сорам
10
Ха-ха
1
Ого
7
Сумна
1
Абуральна
6