Такую заяву ён зрабіў падчас наведвання Талачынскага раёна.
«Дамы трэба будаваць. Здаецца, расіяне нешта робяць падобнае», — адзначыў Лукашэнка.
Губернатар Віцебскай вобласці Субоцін пацвердзіў, што гэта так.
«І да нас хацелі заходзіць літоўцы з гэтым праектам», — дадаў ён.
Лукашэнка адказаў:
«Каб я і блізка не бачыў вашых больш літоўцаў, фінаў і іншых. Мы ведаем, як яны заходзілі і як яны пакідалі ўсё і павыходзілі. Мы ведаем гэта. І зараз не хачу называць прадпрыемства, ужо мне сігналізуюць, што адны збеглі, фіны. А літоўцы бегаюць, шукаюць, як гэта, каб не кінуць прадпрыемства, а добра яго прадаць.
Дык вось яны павінны ведаць, што ніхто нічога не прадасць з замежным капіталам. Гэта будзе нацыяналізавана. Вось і ўсё», — сказаў палітык.





