Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін і прэзідэнт Ірана Ібрагім Раісі падчас сустрэчы ў кулуарах саміта Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва ў Самаркандзе, 15 верасня 2022 г. Фота: Kremlin Pool Photo via AP

Іран абвінавачваюць у тым, што ён пастаўляе Расіі ўзбраенне для выкарыстання яго ва Украіне. Па інфармацыі Sky News, Расія расплачваецца з Іранам наяўнымі і ўзорамі заходніх узбраенняў, захопленых ва ўкраінскай арміі.

Але ўчора ў праграме «Фейгін Live» дарадца офіса прэзідэнта Украіны Аляксей Арастовіч сказаў, што Іран прыпыніў пастаўкі зброі ў РФ.

«У дыпламатычных колах ходзяць чуткі, што Іран не вельмі хоча даваць ракеты Расіі. Ім зрабілі прапанову, ад якой складана адмовіцца. І [кіраўнік ФСБ Мікалай] Патрушаў дарма [ў Іран] катаўся. Думаю, гэты візіт выразна звязаны з тым, што прыпынілі пастаўкі зброі па кантракце», — сказаў ён.

Клас
17
Панылы сорам
0
Ха-ха
7
Ого
4
Сумна
1
Абуральна
0