Скрыншот з відэа

Сваякі вязняў інфармуюць «Нашу Ніву», што Акрэсціна перапоўненае. «Лавіна затрыманняў. Месцаў на Акрэсціна няма. Дэталі зразумець складана», — пацвердзіў гэту інфармацыю адзін з адвакатаў. 

Людзей трымаюць у камерах, дзе вязняў у 2-6 разоў больш за колькасць нараў. 

Затрыманых па-ранейшаму катуюць нясцерпнымі ўмовамі ўтрымання, адсутнасцю базавых гігіенічных і бытавых рэчаў, а таксама медыцынскай дапамогі.

Цесната і ўмовы выклікаюць імгненны распаўсюд рэспіраторных хвароб. 

«Каго прывозяць з ГУБАЗіКа, тыя ўсе сінія», — дадаюць іншыя суразмоўцы. 

«Нашай Ніве» вядомыя назвы трох кампаній, супрацоўнікі якіх амаль у поўным складзе трапілі на Акрэсціна. 

Па якім прынцыпе выбіраюць аб'екты затрыманняў гэтым разам — да канца не зразумела. Адна з асноўных прыкмет — затрыманыя ўжо праходзілі праз суткі з 2020 года. 

Большасць затрыманых праходзіць па базе «БЕСпарадкі» як людзі, якія ўжо прыцягваліся да адміністратыўнай адказнасці па арт. 23.34 у 2020—2021 гадах. 

Паводле нашай інфармацыі, многія атрымліваюць «кругавыя суткі» — калі чалавека катуюць шматразовымі прысудамі па 15 сутак. 

Калі ў затрыманых знаходзяць фота з пратэстаў, дзе яны стаяць на дарозе, адразу заводзяць крымінальную справу. 

Важна, каб механізмы масавых рэпрэсій і імёны катаў дакументаваліся. Знаходзьце, калі ласка, магчымасць перадаваць гэтую інфармацыю ў СМІ ці праваабаронцам.

Нагадаем, што дасылаць можна нам у тэлеграм-бот або на [email protected] А найлепш — тым рэдактарам і журналістам «Нашай Нівы», якіх вы асабіста ведаеце. Можна гэта рабіць не наўпрост, а праз вашых родных ці сяброў, якія жывуць за мяжой.

«Наша Нiва» — крыніца якаснай інфармацыі і бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ «НН»

Чытайце таксама:

 «Хлопцаў маладых шкада, бо іх вельмі моцна збіваюць у ГУБАЗіКу». Мовазнаўца Гаранін напісаў пра свае суткі на Акрэсціна

Стала вядома, якім кодавым словам лукашысты называюць палітычных

Як выглядаюць жоўтыя біркі, якія вешаюць палітычным у калоніях

label.reaction.like
14
label.reaction.facepalm
3
label.reaction.smile
4
label.reaction.omg
11
label.reaction.sad
22
label.reaction.anger
227

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

19
не такі як ёсць / Адказаць
14.11.2022
Нічога, сцерпім, і не такое цярпелі.....
1
хтосьці / Адказаць
14.11.2022
Складана меркаваць пра тое, ці сапраўды няма месцаў на Акрэсціна - палітычных жа адмыслова саджаюць у перапоўненыя камеры, нават калі месцаў шмат.
Зноў жа, вобшукі, допыты, афармленне - занятак працаёмкі, а гестапаўцаў па-ранейшаму небагата...
Тым не менш, выконваць рацыянальныя меры бяспекі безумоўна варта. Дык не грэбуйма!
2
счётчик Гейгера / Адказаць
14.11.2022
ГЕСТАПО В "РАСЦВЕТЕ СИЛ"  .... А ведь придёт время....
И в росссию не убежишь.... Если только грантососы Адбеливацеля М. не  спасут за деньги...
Паказаць усе каментары/ 16 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру