Фота: CNN

Фота: CNN

Чалавек, які заклаў бомбу на папулярнай турыстычнай вуліцы Ісцікляль у Стамбуле, затрыманы. Як мяркуецца, ён мае дачыненне да Рабочай партыі Курдыстана (РПК), якую Анкара лічыць тэрарыстычнай, паведаміў кіраўнік МУС Турцыі Сулейман Сайлу ў эфіры тэлеканала TRT Haber.

Ён таксама паведаміў, што пацярпеў 81 чалавек, з іх 50 ужо выпісаныя з бальніцы, пяцёра знаходзяцца ў рэанімацыі, двое — у цяжкім стане. 

Выбух адбыўся каля 16:20 13 лістапада. Вуліца Ісцікляль, дзе адбыўся тэракт, пешаходная і з'яўляецца адным з самых папулярных месцаў у турыстаў. Яе цалкам перакрылі, а таксама зачынілі мячэць Таксім.

Віцэ-прэзідэнт Турцыі Фуат Актай раней заявіў, што бомбу заклала жанчына. Ён таксама пацвердзіў агучаную прэзідэнтам Турцыі Рэджэпам Таіпам Эрдаганам версію пра тое, што гэты інцыдэнт з'яўляецца тэрактам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
4