У былой сінагогі няма статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці, але яна ўваходзіць у гістарычны цэнтр горада, а забудова ў ім знаходзіцца пад аховай дзяржавы.

Ад будынка захаваліся толькі сцены і фасад, часткова — перакрыцці. Аднак іх цяпер разбіраюць на цэглу.

Віцебскі партал vitebsk.biz надрукаваў расследаванне з каментаром віцебскага архітэктара Глеба Арлоўскага.

«Франтон стаяў стагоддзе і не падаў. Яго трэба было ўмацаваць, а не зносіць, бо арыгінал нішто не заменіць. Калі рэканструкцыя сінагогі будзе ісці такімі метадамі і тэмпамі, то яе каштоўнасць як помніка архітэктуры кардынальна паменшыцца і застанецца толькі ў старой цэгле. Таму што, як бы ні збіралі разабраны будынак, нават з усімі дакладнымі замерамі, усё роўна зрабіць так, як рабілі будаўнікі да нас, не атрымаецца. Бо адзіная апраўданая мэта рэстаўрацыі — максімальнае захаванне архітэктурнага арыгінала, а гэта магчыма толькі з навукова абгрунтаванай, мінімальна неабходнай разборкай гістарычных канструкцый, архітэктурных элементаў».

Таксама архітэктар наракае на адсутнасць апублікаванага архітэктурнага праекта з відамі рэстаўрацыйных работ, бо «даступнасць інфармацыі аб ходзе будаўніцтва дапамагла б гараджанам зразумець правамернасць тых ці іншых дзеянняў, зняць шэраг пытанняў і ажыццяўляць грамадскі кантроль за ходам рэканструкцыі».

Ёсць звесткі, што Любавіцкую сінагогу наведваў бацька Марка Шагала, які жыў на суседняй вуліцы.

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
3