Справу разглядаў суддзя Мікалай Рачынскі.
Сяргея Рабцава затрымалі 30 верасня 2021 года першапачаткова з-за каментара пасля гібелі ў Мінску ў выніку перастрэлкі супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зельцэра.
Больш за год да суда малады чалавек утрымліваўся ў турме №1 Гродна.
Напачатку верасня 2022 года стала вядома, што прозвішча Рабцава ўнесена ў спіс асоб, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці, які складае КДБ.
Судовы працэс, пра які пакуль вельмі мала інфармацыі, пачаўся 24 кастрычніка.
Сяргея Рабцава абвінавацілі ў абразе прэзідэнта (ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса), паклёпе на прэзідэнта (ч. 1 арт. 367 Крымінальнага кодэкса), распальванні іншай сацыяльнай варожасці (ч. 1 арт. 130 Крымінальнага кодэкса), абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369 Крымінальнага кодэкса), а таксама ў масавых беспарадках (ч. 1 арт. 293 Крымінальнага кодэкса).
Суддзя Рачынскі пастанавіў прызнаць Рабцава вінаватым і па сукупнасці злачынстваў прызначыць канчатковае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на шэсць з паловай гадоў.