Фота: AP

Фота: AP

Лідары ўсміхаліся, цёпла паціскаючы адзін аднаму рукі перад шэрагам кітайскіх і амерыканскіх сцягоў у бальнай зале раскошнага гатэля Mulia ў бухце Нуса-Дуа.

«Проста прыемна вас бачыць», — сказаў Байдэн Сі Цзіньпіну, абняўшы яго і дадаўшы ў выступленні перад журналістамі, што ён імкнецца падтрымліваць адкрытыя сувязі на асабістым і дзяржаўным узроўні.

«Я лічу, што як лідары нашых дзвюх краін мы падзяляем адказнасць за тое, каб паказаць, што Кітай і Злучаныя Штаты могуць даць рады нашым рознагалоссям, не дапусціць, каб канкурэнцыя… перарасла ў канфлікт, і знайсці спосабы сумеснай працы ў неадкладных глабальных пытаннях, якія патрабуюць нашай узаемнай працы».

Байдэн назваў змену клімату і адсутнасць харчовай бяспекі праблемамі, вырашэння якіх свет чакае ад дзвюх дзяржаў.

У адказ Сі сказаў, што адносіны паміж іх краінамі не адпавядаюць глабальным чаканням.

«Таму нам трэба намеціць правільны курс для кітайска-амерыканскіх стасункаў. Нам трэба знайсці правільны кірунак для развіцця двухбаковых адносінаў і ўзняць іх на новы ўзровень», — сказаў Сі.

«Свет чакае, што Кітай і Злучаныя Штаты будуць належным чынам рэгуляваць адносіны», — сказаў ён і дадаў, што з нецярплівасцю чакае сумеснай працы з Байдэнам, каб вярнуць адносіны ў правільнае рэчышча.

Ніводзін з лідараў не меў маскі на твары для абароны ад COVID-19, хоць яны былі ва ўдзельнікаў дэлегацый.

Клас
21
Панылы сорам
1
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0