Супрацоўнік ГУБАЗіКа Артур Гайко, праз якога лукашэнкаўскія спецслужбы кантралявалі «Чорную кнігу Беларусі»
Каманда «Інфапойнта», якая супрацоўнічае з некаторымі былымі членамі каманды «Чорная кніга Беларусі», звярнулася да ўсіх, хто праз чат-бот меў зносіны з гэтым каналам у 2020-2021 годзе.
Каманда «Інфапойнта» просіць людзей памяняць нумар тэлефона і выдаліць акаўнт на тэлеграме, а калі ёсць магчымасць — завесці новы на небеларускі нумар.
Калі ёсць магчымасць, такім людзям пажадана пакінуць тэрыторыю Беларусі, каб прадухіліць патэнцыяльны крымінальны пераслед і арышт.
Таксама «Інфапойнт» просіць распаўсюдзіць гэту інфармацыю сярод тых знаёмых і сяброў, якім людзі давяраюць.
«Мы шкадуем аб чарадзе падзей, якая пацягнула за сабой укараненне агента ў «Чорную кнігу Беларусі». Мы працягваем працу па высвятленні дэталяў таго, што здарылася, пры дапамозе былых удзельнікаў «Чорнай кнігі Беларусі» і BYPOL, і будзем трымаць вас у курсе», — завяршаюць свой зварот прадстаўнікі «Інфапойнта».
Раней стала вядома, што з верасня 2020 года і да канца мая 2021 года ў каманду тэлеграм-канала «Чорная кніга Беларусі» быў укаранёны агент беларускіх спецслужбаў Артур Гайко. Цягам гэтых месяцаў ён меў доступ да многіх унутраных матэрыялаў «Чорнай кнігі Беларусі», а некаторы час быў нават фактычным кіраўніком праекта. Яго дзейнасць ужо паламала жыцці многім людзям.
Чытайце таксама:
Пракурор, супрацоўнік банка, начальнік аддзела Life. Каго маглі затрымліваць па справе «Чорнай кнігі Беларусі», дзе працаваў агент ГУБАЗіКа
«Казаў, што ў яго маці ў закладніках і мы нічога не разумеем». Былая рэдактарка ЧКБ пра сітуацыю з агентам у камандзе
Губазікавец дзевяць месяцаў быў у камандзе Чорнай кнігі Беларусі. І ўрэшце ўзначаліў яе






https://d3rebrwga7u6ai.cloudfront.net/303080". А можа, Інфапойнт неяк дапаможа тым, хто па іхняй міласці апынуўся за кратамі?