Цела афрыканца знаходзіцца ў Растове і неўзабаве будзе адпраўлена ў Замбію. Копію заявы кіраўніка МЗС Замбіі Стэнлі Какубы апублікаваў у сваім твітары журналіст Саміра Саўлані.

МЗС Замбіі не ўдакладняе, за якія менавіта злачынствы грамадзянін гэтай краіны быў асуджаны, але паведамляе, што ў красавіку 2020 года ён атрымаў 9,5 гадоў зняволення.

Да гэтага Ньірэнда вывучаў праектаванне ядзерных установак у Маскоўскім інжынерна-фізічным інстытуце (МІФІ).

«У сувязі з гэтым вельмі сумным развіццём падзей урад Замбіі запатрабаваў ад расійскіх уладаў тэрмінова даць інфармацыю пра абставіны, пры якіх замбійскі грамадзянін, які адбываў турэмны тэрмін у Маскве, мог быць завербаваны на вайну ва Украіне і пасля гэтага загінуў», — сказана ў заяве Какубы.

Можна меркаваць, што замбійскі грамадзянін быў адным са зняволеных, завербаваных у расійскіх калоніях стваральнікам ПВК «Вагнер» Яўгенам Прыгожыным. 

Клас
3
Панылы сорам
14
Ха-ха
10
Ого
3
Сумна
2
Абуральна
4