Будаваць плануюць у два этапы. Спачатку на тэрыторыі Партызанскага і Першамайскага раёнаў Мінска пабудуюць дадатковыя чыгуначныя пуці ўздоўж існуючых з пашырэннем мастоў і пуцеправодаў, пішуць «Мінск-Навіны».
На другім этапе плануецца будаўніцтва новай электрыфікацыйнай аднакалейнай чыгункі ў межах Кастрычніцкага раёна і ўздоўж аўтатрасы М2.
Да 15 снежня будзе праходзіць грамадскае абмеркаванне аб уздзеянні аб'екта на навакольнае асяроддзе. У электронным выглядзе справаздачу можна знайсці па гэтай спасылцы.
Калі пачнецца будаўніцтва чыгункі, пакуль незразумела.





