Валовіч лічыць, што ў інфармацыйным полі Беларусі пераважае нізкапробная ліберальная масавая культура, якая прапагандуе не самыя лепшыя чалавечыя якасці.

«З аднаго боку, дзяржава спрабуе абараніць грамадзян ад гэтага, з другога — не-не, ды і выяўляюцца рэчы, гістарычна чужыя нашаму народу. Гэта асабліва прасочваецца ў сетцы інтэрнэт. Ды і перавага ў інфармацыйным полі краіны расійскіх масмедыя таксама накладвае свой адбітак», — кажа публіцыст.

Што да сучаснай эстрады, то, на думку Валовіча, трэба выкарыстоўваць менавіта савецкі досвед.

«Паглядзіце, якую колькасць таленавітых людзей дала нам савецкая эпоха. Гэта і «Песняры», і Анатоль Ярмоленка, і «Верасы» … Акрамя таго, іх творчасць прапагандавала ўсё самае добрае і роднае. Нельга сказаць, што ў СССР зусім не было замежнай эстрады. Проста была сістэма, якая не дазваляла прасачыцца ўсяму, што адносіцца да нізкага гатунку», — сцвярджае Валовіч.

Ён упэўнены, што для развіцця беларускай эстрады неабходна вярнуцца да савецкай сістэмы адбору талентаў і навучання, а таксама больш эфектыўна забяспечваць інфармацыйную бяспеку грамадзян.

«Да прыкладу, Белтэлерадыёкампанію выключылі з Еўрапейскага вяшчальнага саюза і не дапускаюць да конкурсу Еўрабачанне. Я гэта лічу за шчасце. Ужо даўно самім трэба было адмовіцца ад удзелу ў гэтым цемрашальстве, дзе на сцэну выходзяць барадатыя мужыкі ў жаночых сукенках», — упэўнены Мікалай Валовіч.

Клас
4
Панылы сорам
47
Ха-ха
18
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
6