У панядзелак міністр развіцця і тэхналогій Польшчы Вальдэмар Буда апублікаваў рашэнне, паводле якога Польшча забірае «газпрамаўскую» долю ў кампаніі EuRoPol Gaz, якая кіруе польскім участкам сеткі газаправодаў «Ямал — Еўропа».

Паводле рашэння Буды, над долямі «Газпрама» будзе пастаўлена часовая прымусовая адміністрацыя. Гэта неабходна, паколькі сам «Газпрам» пад санкцыямі ЕС і не можа ў поўнай меры адказваць за бесперабойнае функцыянаванне крытычна важнай інфраструктуры.

У той жа дзень Нямеччына, як паведамляе Financial Times, абвясціла аб нацыяналізацыі мясцовай даччынай кампаніі расійскага газавага канцэрна — кампаніі Gazprom Germania. Яна будзе перайменаваная ў Securing Energy for Europe GmbH (SEFE). Як лічаць нямецкія ўлады, нацыяналізацыя неабходная для захавання энергетычнай бяспекі краіны: ад SEFE ўскосна залежыць найбуйнейшае ў Нямеччыне газасховішча ў камуне Рэдэн у Ніжняй Саксоніі. 12 лістапада Еўракамісія вылучыла на развязванне гэтай праблемы 225,6 млн еўра.

Пасля пачатку вайны Нямеччына аб'явіла аб планах паступова адмовіцца ад расійскіх энерганосьбітаў. Раней з Расіі імпартавалі 40% усяго прыроднага газу, які выкарыстоўваецца ў краіне. Цяпер гэты паказчык упаў да 7%.

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0