Саліцылавая кіслата

Знаходка для праблемнай скуры: аблушчвае скуру, ачышчае поры, змяншае запаленні. Ідэальны фармат — тонікі і сывараткі, але і ў ачышчальных гелях з саліцылавай кіслатой ёсць сэнс: так аблушчванне атрымаецца больш далікатным.

Галоўнае з саліцылавай кіслатой (як і з любым іншым актыўным інгрэдыентам) — не перабаршчыць: можна атрымаць сухасць і лушчэнне.

Ачышчальны гель для мыцця Caudalie Vinopure.

Ачышчальны гель для мыцця Caudalie Vinopure.

Маска для твару з фруктовымі кіслотамі «Беліта» Satin Skin.

Тонік ART & FACT.

Эксфаліянт Cream.ly Exfoliate My Skin.

Азелаінавая кіслата

Калі ў вас няма пастаянных праблем з высыпаннямі і вам не трэба моцнае аблушчванне на пастаяннай аснове, прыгледзьцеся да прадуктаў з азелаінавай кіслатой: яна больш мяккая і прыемная ў выкарыстанні, а яшчэ выдатна падыходзіць для адчувальнай скуры.

Крэм-карэктар G. Love.

Крэм-карэктар G. Love.

Сываратка з азелаінавай кіслатой Don't Touch My Skin.

Рэтынол

Рэтынол працуе адразу з дзвюма праблемамі: і з высыпаннямі змагаецца, і ад маршчын ратуе. Карацей, калі падлеткавыя прышчы яшчэ не прайшлі, а маршчыны ўжо з'явіліся — рэтынол якраз для вас.

Пачынаць лепш з нізкай канцэнтрацыі: пары выкарыстанняў на тыдзень для пачатку цалкам хопіць.

Інтэнсіўны канцэнтраваны антыўзроставы сродак La Roche-Posay Redermic Retinol.

Інтэнсіўны канцэнтраваны антыўзроставы сродак La Roche-Posay Redermic Retinol.

Сываратка з рэтынолам 0,4 % для скуры любога тыпу Don't Touch My Skin Retinol.

Сываратка SVR [a] Lift Smoothing Concentrate.

Увільгатняльны крэм Bielita Retinol & Collagen.

Вітамін С

Вітамін С — найлепшы сябра ўсіх, хто праводзіць за камп'ютарам больш часу, чым на вуліцы, — гэта значыць, для ўсіх нас. Асвятляе і выраўноўвае тон скуры, дадае ёй ззяння і жыцця — карацей, усяго таго, чаго восенню нам асабліва не хапае.

А яшчэ вітамін С — адзін з тых актыўных інгрэдыентаў, якія можна і нават трэба выкарыстоўваць раніцай. Калі ўсе папярэднія прадукты — хутчэй вячэрняя гісторыя, то сродкі са спісу ніжэй можна смела наносіць раніцай: вітамін С, апроч іншага, зніжае фотаадчувальнасць і працуе яшчэ і як антыаксідант.

Аднаўляльная эмульсія Masstige.

Аднаўляльная эмульсія Masstige.

Сываратка Vitex Vitamin Active.

Сываратка SVR [C] Anti-Ox Radiance Concentrate.

Крэм-філер La Roche-Posay Pure Vitamin C Light.

Сываратка Liv Delano Glow Up.

Энзімы

Важны спойлер, які трэба было б размясціць у пачатку тэксту: і кіслоты, і рэтынол павышаюць адчувальнасць скуры да сонца — восенню і зімой гэта, магчыма, не так страшна, а вось летам без SPF іх выкарыстоўваць дакладна не варта.

Калі вы ўсё яшчэ не прыхільнік SPF, а аблушчвання і роўнага тону хочацца — прыгледзьцеся да прадуктаў з энзімамі: яны працуюць больш мякка і не павышаюць фотаадчувальнасць.

Энзімная пудра Babor.

Энзімная пудра Babor.

Энзімны пілінг Sativa.

Энзімная пудра Bielita.

Чытайце таксама:

5 закінутых шляхецкіх сядзіб Беларусі, якія абавязкова трэба пабачыць

Нечаканасці паездкі ў Ізраіль: беларусаў на мяжы разварочваюць, а банкі не прымаюць даляры, купленыя ў Беларусі

Клас
10
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
6