Яе па тэлефоне выклікалі на гутарку ў райаддзел Першамайскага раёна. На пытанне, ці браць з сабой нейкія рэчы, міліцыянт параіў: «Вазьміце на ўсялякі выпадак». З кароткай тэлефоннай размовы жанчыне стала зразумелым, што ў яе сацыяльных сетках знайшлі допісы «са сцягам» і «з надпісамі» — так патлумачыў супрацоўнік міліцыі.

Праз 3 гадзіны знаходжання ў РАУС Жалевіч не выйшла з будынка, яе тэлефон не адказвае.

У апошнія гады Жалевіч у якасці журналісткі супрацоўнічае з выданнем «Витебский курьер», у асноўным піша пра падзеі культуры Віцебска. Таксама яна вядомая ў Віцебску як абаронца жывёл.

Пад канец працоўнага дня з'явілася інфармацыя, што Жанну Жалевіч адпусцілі да суда. Суд адбудзецца ў пятніцу, 18 лістапада, у 11.00.

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
18