«Іх цяпер аглядаюць следчыя і фіксуюць кожны факт катаванняў, знаходзяць сведак, а таксама адбываецца эксгумацыя целаў загінулых», — цытуе Манастырскага прэс-служба МУС.
Па словах міністра, на гэты момант заведзена 436 крымінальных спраў аб ваенных злачынствах, якія адбыліся на тэрыторыі Херсонскай вобласці. Акрамя гэтага, праваахоўныя органы выявілі 11 месцаў пазбаўлення волі, у якіх расейцы трымалі затрыманых — як мінімум у чатырох з іх ужываліся катаванні, распавёў міністр.
Манастырскі падкрэсліў, што пошукі толькі пачаліся і, хутчэй за ўсё, будзе знойдзена яшчэ шмат «засценкаў і месцаў пахаванняў».





