«Урадам ўнесена на разгляд Нацыянальнай рады па працоўных і сацыяльных пытаннях прапанова аб устанаўленні з 1 студзеня 2023 года месячнай мінімальнай заработнай платы памерам 554 рублі», — паведаміла Мінпрацы.

Як удакладнілі ў Мінпрацы, Нацрада прапанову падтрымала.

Да гэтага памер мінімальнай зарплаты ў Беларусі не мяняўся тры месяцы, а ў кастрычніку вельмі сціпла падрос — усяго на 88 капеек.

На сёння мінімальны заробак складае 483 рублі 17 капеек. І гэта без уліку падаткаў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?