Высветлілася, што ў гаспадарчай пабудове на прысядзібным участку ў яго была арганізавана падпольная вытворчасць самагонкі: міліцыя знайшла апарат для перагонкі і 7 бідонаў з брагай агульным аб'ёмам каля 300 літраў. Уласна самагон сілавікі змаглі знайсці толькі ў малых колькасцях.

Уладальнік падворка запэўніваў, што ў знойдзеных у яго бідонах змяшчаецца зусім не брага, а корм для свіней. Міліцыя канфіскавала гэты «корм» і накіравала яго на экспертызу, таксама да экспертаў адправіўся і гасцінец, падораны суседу.

Судовы эксперт устанавіў, што ў бідонах утрымліваліся спіртазмяшчальныя вадкасці мацункам ад 13 да 14,6 %, а выяўленыя арганалептычныя паказчыкі і наяўнасць прадуктаў спіртавога закісання паказваюць на тое, што яны з'яўляюцца брагай — паўфабрыкатам для вырабу моцнага алкагольнага напою — самагонкі.

У выніку жыхара Верхнядзвінскага раёна аштрафавалі на 512 рублёў, паведамляе афіцыйны прадстаўнік упраўлення ГКСЭ па Віцебскай вобласці Таццяна Серабракова.

Клас
1
Панылы сорам
20
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
8