Фенікс цяпер
Кот Фенікс здабыў сусветную вядомасць у пачатку красавіка, калі яго знайшлі пад абломкамі разбуранага дома ў Андрэеўцы пад Кіевам. Кот атрымаў сур'ёзныя раны і выглядаў жахліва. Пасля выратавання яго адправілі ў ветклініку, а пазней жывёліну прытулілі ў офісе зоамагазіна Pethouse.
Фенікс адразу пасля выратавання
Ката сімвалічна назвалі Феніксам. Нягледзячы на тое, што хатні гадаванец моцна пацярпеў, у яго захаваліся зубы, зрок і слых. І, мяркуючы па свежых здымках, у яго ўсё цудоўна.
«Фенікс, прайшло сем месяцаў. Ужо каля пяці кілаграм неверагодна пухнатага ўкраінскага звярынага шчасця. Кантраст неверагодны. Цярпенне, любоў, зноў цярпенне — і вось што атрымалася. Самі паглядзіце, гэта ж шчасце, як яно ёсць», — напісалі ў інстаграме супрацоўнікі ветэрынарнай крамы.





