Алеся Буневіч — дырэктарка віленскай друкарні, затрыманая 4 красавіка ў межах крымінальнай справы пасля таго, як яна прыехала з Літвы ў Беларусь.

Алесю Буневіч спачатку абвінавацілі ў «здзяйсненні акта тэрарызму групай асоб па папярэдняй змове» (ч. 2 арт. 289 Крымінальнага кодэкса) у межах справы «рэйкавых партызанаў».

У прапагандысцкім фільме на БТ паказалі кавалак допыту Алесі, дзе яна распавядала, як купляла літоўскія сім-карты за некалькі дзён да паездкі ў Беларусь, паказвала, дзе хавала іх на тэрыторыі краіны, пра тое, як усё здымала на відэа, каб пасля іх маглі знайсці падпольшчыкі, якім трэба было перайсці мяжу. А таксама, што павінна была «адправіць» маладых людзей, калі яны пад'едуць да мяжы.

Але канчаткова 33-гадовай жанчыне выставілі абвінавачванне па ч. 3 арт. 371 Крымінальнага кодэкса — наўмыснае незаконнае перасячэнне дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь, здзейсненае арганізаванай групай.

Прысуд у Гродзенскім раённым судзе вынес суддзя Дзмітрый Грышын.

Падтрымайце Алесю лістамі, грашовымі пераводамі, пасылкамі: Турма № 1, 230023, Гродна, Кірава, 1, Алеся Анатольеўна Буневіч

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
5
Абуральна
35