У спіс «экстрэмістаў» МУС дадалі яшчэ 97 чалавек
У гэты спіс уключаюцца беларусы і грамадзяне іншых дзяржаў, якія пераследаваліся ці пераследуюцца па крымінальных артыкулах палітычнага характару. Ярлык «экстрэмістаў» навешваецца на пераважную большасць гэтых людзей штучна і неабгрунтавана.
Сярод уключаных у спіс гэтым разам — асуджаная за дапамогу рэпрэсаваным Вольга Ялцэвіч і асуджаны за рассылку лістоў членам камісій па рэферэндуме 18-гадовы Раман Карпук, былы студэнт Канстанцін Рудніцкі, а таксама асуджаная за пратэсныя і антываенныя надпісы Ірына Прыгава.
На гэты момант у спісе «экстрэмістаў» МУС прозвішчы 1881 чалавека.
Чытайце таксама:
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ