У Варшаве абмяркуюць праблемы альтэрнатыўнай беларускай сістэмы адукацыі ў сучасных умовах
Канферэнцыя на тэму пабудовы альтэрнатыўнай беларускай сістэмы адукацыі ў сучасных умовах адбудзецца 27 лістапада 2022 года ў Варшаве, па адрасе Aleje Jerozolimskie 92, 00-807 Warszawa (CENTRUM KONFERENCYJNE WEST GATE) і пачнецца аб 11-й гадзіне.
Арганізатарамі выступаюць рэсурсны цэнтр «Рух Беларускай Салідарнасці» і кансорцыум «ЕўраБеларусь» (Ruch Solidarności Białoruskej, International Consortium «EuroBelarus»).
Канфэрэнцыя будзе складацца з трох блокаў:
- эміграцыя: магчымасці і выклікі;
- міжнародныя інстытуцыі ў падтрымку беларускай адукацыі;
- існуючыя ініцыятывы альтэрнатыўнай адукацыі.
Праграма канферэнцыі і іншая інфармацыя па ёй даступныя тут.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ