Адрыўны каляндар-слоўнічак — першы праект новага еўрапейскага беларускага выдавецтва «Гутэнберг». Яго заснавалі беларусы, што вымушана пакінулі радзіму і знайшліся ў Кракаве. Выдавецтва ўжо рыхтуе новыя кнігі і настольныя гульні па-беларуску.

Кожны дзень беларусы ў Польшчы, Літве, Украіне, Грузіі — па ўсім свеце — стаяць перад няпростымі задачамі. Мы мусім уладкавацца на новым месцы, працаваць на новым рынку, узаемадзейнічаць з мясцовымі ўладамі і карэннымі жыхарамі. Нам трэба думаць пра будучыню нашых дзяцей і даць ім добры старт.

Але аднойчы дзеці спытаюць, хто мы і адкуль.

Літаральна адну хвілінку каштуе адарваць чарговы аркуш, пасмакаваць новае беларускае слова. Вы здзівіцеся, узгадаеце нейкі важны момант з вашага жыцця, усміхнецеся.

Жывём у вольным свеце, то можам дазволіць сабе бескампрамісны каляндар: у нацыянальных колерах і з праўдзівымі нацыянальнымі святамі. На адной хвалі са сваімі будзем віншаваць і дарыць падарункі.

Перадзамова стартуе 22.11.22 на сайце mova365.club

Рассылаць каляндар пачнём 1 снежня ва ўсе краіны, апроч Беларусі і Расіі — не можам туды адправіць тэхнічна.

Пакупнікі з ЗША і Канады могуць замовіць каляндар на сайце www.litarka.com

Выдавецтва «Гутэнберг» паўстала на базе «Студыі imago.by — Старадаўнія карты і гравюры», якая дагэтуль гуртавала даследчыкаў гісторыі, картаграфіі і мастакоў, зацікаўленых старымі тэхнікамі. Цяпер сябры студыі плануюць рабіць больш папулярныя праекты для беларусаў усяго свету.

Скантактавацца з намi:

mova365.club

[email protected]

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Грын / Адказаць
22.11.2022
Дужа прыгожы каляндар-слоўнік! Вялікіх посьпехаў з гэтым новым прадуктам! Жыве Беларусь дома й ва ўсім сьвеце!
0
Rommi / Адказаць
23.11.2022
Классный календарь! Здоровский аскетичный дизайн, милые сердцу цвета! Забыл, когда пользовался бумажными календарями, но этот закажу - пару штук: себе и в подарок кому-нибудь. 
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру