Фота: AP

Фота: AP

Нямеччына прапанавала даць Польшчы зенітна-ракетныя комплексы (ЗРК) Patriot, каб дапамагчы Варшаве абараніць паветраную прастору на фоне падзення ракеты ў польскім сяле Пшэводуў за 5 км ад мяжы з Украінай увечары 15 лістапада. Пра гэта паведаміла міністр абароны ФРГ Крысціне Ламбрэхт.

«Мы прапанавалі Польшчы падтрымку ў гарантаванні бяспекі паветранай прасторы — з дапамогай знішчальнікаў Eurofighter і сістэм супрацьпаветранай абароны Patriot», — cказала Ламбрэхт на фоне асцярог, што вайна можа перакінуцца праз мяжу Украіны.

Наземныя сістэмы супрацьпаветранай абароны, такія як Patriot групы кампаній Raytheon, прызначаныя для перахопу цэлі па лініі візавання.

«Мы павінны быць гатовыя абараняць Нямеччыну і тэрыторыю альянсу», — дадала Ламбрэхт. У рамках сістэмы еўрапейскай супрацьпаветранай абароны FCAS павінна будзе праведзена мадэрнізацыя магутнасцяў з дапамогай знішчальнікаў, беспілотнікаў і камунікацыйнай інфраструктуры з 2040 года.

Клас
7
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0