Як паведамляе katolik.life, падставай для арышту святара маглі стаць «яго дзеянні ў сацыяльных сетках».

Айцец Віталій Чабатар належыць да Ордэна кларэтынаў і працуе ў Магілёве з 2007 года. У студзені 2018-га біскуп Аляксандр Яшэўскі прызначыў яго віцэ-дэканам Магілёўскага дэканата. З’яўляецца вікарыем мясцовай парафіі св. Антонія Падуанскага.

Духавенства Магілёўскага дэканата заклікае да малітвы за святара, які церпіць за кратамі. 

На працягу апошняга месяца на адміністрацыйны арышт былі таксама асуджаныя грэка-каталіцкі святар Ігар Кандрацьеў (пробашч парафіі ў Брэсце) і рэдактар грэка-каталіцкай газеты «Царква» Ігар Бараноўскі. Абодва ўжо выйшлі на волю.

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
4