«Я ўпэўнены, і ў Расіі гэтак жа думаюць, — мы выстаім перад націскам з боку так званага калектыўнага Захаду і іншымі нашымі ворагамі не толькі ў вайсковых адносінах, але, перш за ўсё, у эканамічных», — падкрэсліў Лукашэнка ў панядзелак на сустрэчы з кіраўніком Удмуртыі Аляксандрам Брачалавым.

Ён адзначыў, што дзве краіны разам могуць вырашаць «самыя вострыя пытанні», але партнёрам важна не губляць час і актыўна рэалізоўваць намечаныя дамоўленасці. «Час ад нас патрабуе павелічэння хуткасці. Спашлюся на перамовы з прэзідэнтам Расіі: галоўнае, пра што мы кажам, — мы ўсе можам, але нам трэба крыху часу. Сёння нават не грошы галоўнае <…>, а вось часу ў нас зусім мала», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Лукашэнка таксама нагадаў, што зараз вызначаны сумесныя беларуска-расійскія праекты, на тэрыторыі Беларусі іх будзе больш за дзясятак, значная частка — у Расіі.

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
9
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
3