Мінскія падлеткі прыдумалі хітры спосаб красці ровары
Супрацоўнікі крымінальнага вышуку Фрунзенскага РУУСа з доказамі злачынства затрымалі двух 15-гадовых школьнікаў, якія за 3 тыдні выкралі 5 ровараў. Агульная сума шкоды склала 1800 рублёў, паведамляе тэлеграм-канал «Міліцыя Мінска».
Падлеткі заходзілі ў пад'езды жылых дамоў і фатаграфавалі непрышпіленыя ровары ў тамбурах. Пасля гэтага давалі на гандлёвай інтэрнэт-пляцоўцы аб'яву аб іх продажы. Калі знаходзіліся патэнцыйныя пакупнікі, школьнікі вярталіся і кралі ровары.
За тры дні ў адным пад'ездзе жылога дома падлеткі выкралі тры ровары.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ