Холадакамбінат №1

Холадакамбінат №1

Што там можа змяніцца, разбіраўся Office Life. 

Да 2024 года ў квартале хочуць пабудаваць адміністрацыйны будынак і рэканструяваць боксавыя гаражы за гасцініцай «40 гадоў Перамогі».

Уздоўж вуліцы Андрэеўскай, на месцы камунальнай забудовы прадпрыемства «БелЭЗ», кіналагічнай вайсковай часці і двухпавярховіка на вуліцы Іванаўскай, 50, з'явіцца шматкватэрная жылая забудова з убудаванымі памяшканнямі грамадскага прызначэння і падземным гаражом. Старыя будынкі знясуць.

Да 2030 года плануюць знесці будынкі холадакамбіната № 1 на вуліцы Першамайскай і ўзвесці там шматфункцыянальны грамадскі комплекс з паркінгам.

План прадугледжвае захаванне і добраўпарадкаванне азелянёных тэрыторый-сквераў на вуліцы Пуліхава (ля музея Азгура) і вуліцы Слясарнай.

Таксама з'явяцца 4 новыя скверы: на вул. Захарава — Азгура, вул. Захарава — Слясарнай (каля гімназіі № 7), вул. Пуліхава (каля дома № 21) і на скрыжаванні вул. Пуліхава — зав. Нагорнага.

Грамадскае абмеркаванне праекта праходзіць з 21 лістапада па 5 снежня.

Клас
8
Панылы сорам
27
Ха-ха
2
Ого
3
Сумна
4
Абуральна
2