«У «Крэмулятара» ёсць першы пераклад — нямецкі! Раман выйдзе ў Нямеччыне, у Швейцарыі і ў Аўстрыі ўжо ў лютым», — напісаў Саша Філіпенка.
Пераклад рамана з рускай мовы зрабіла Рут Альтэнхофер.
Выхад кнігі запланаваны на люты 2023 года ў выдавецтве «Diogenes», якое базіруецца ў Цюрыху, гэта адно з найбуйнейшых незалежных выдавецтваў мастацкай літаратуры ў Еўропе. Таксама на сайце выдавецтва пазначана, што можна зрабіць перадзамову на кнігу, пачынаючы з 23 студзеня 2023 года.
«Крэмулятар» — раман Сашы Філіпенкі пра Маскоўскі крэматорый.
Чытайце таксама:
«Чытаеш допыт у НКВД і ўяўляеш, як гэта адбываецца на фоне славутых дзвярэй ГУБАЗіКа». Дзмітрый Гурневіч пра «Крэмулятар» Сашы Філіпенкі
З'явіўся ў продажы раман Сашы Філіпенкі «Крэмулятар»





