Фота: BBC Food

Каб згатаваць чыпсы з гародніны, вам спатрэбяцца:

  • 2 ачышчаныя і тонка нарэзаныя буракі
  • 2 ачышчаныя і тонка нарэзаныя морквіны
  • 1 вялікі пастарнак, ачышчаны і тонка нарэзаны
  • 1 сталовая лыжка алею
  • палова чайнай лыжкі сушанага арэгана ці правансальскіх траў (калі любіце)
  • чвэрць чайнай лыжкі сушанага часнаку
  • соль і молаты чорны перац
  1. Раскладзіце гародніну на блясе для выпякання і прасушыце яе сурвэткамі або чыстым ручніком — напрыклад, папяровым. Калі ў вас ёсць час, пакіньце гародніну загорнутай у папяровы ручнік на 5-10 хвілін, бо гэта зробіць яе больш хрусткай.
  2. Разагрэйце духоўку да 190 градусаў.
  3. Пакладзіце гародніну ў вялікую міску, апырскайце яе алеем, прыпраўце соллю і перцам. Перамяшайце гародніну, каб усе яе кавалкі былі змазаныя алеем. Раўнамерна раскладзіце гародніну па дзвюх бляхах. Выпякайце яе ў духоўцы 15 хвілін, потым перавярніце і выпякайце яшчэ 8—12 хвілін, пакуль гародніна не падсушыцца і не стане залаціста-карычневай. Калі замест духоўкі ў вас фрыцюрніца, гатуйце чыпсы 5—7 хвілін пры тэмпературы 180 градусаў або пакуль яны не падсушацца і не стануць карычневымі.
  4. Пасыпце спецыямі, калі вы іх выкарыстоўваеце, і пакіньце гародніну, каб яна астыла перад падачай. Лепш за ўсё з’есці чыпсы ў дзень гатавання, але іх можна захоўваць у кантэйнеры без доступу паветра да трох дзён. Перад падачай пастаўце чыпсы ў гарачую духоўку на 3 хвіліны, пасля гэтага яны павінны застацца хрусткімі назаўсёды.
  5. Каб знізіць колькасць смецця на кухні, вы можаце рабіць такія чыпсы са скурак любой сырой гародніны. Прыпраўце іх, як сказана вышэй, і гатуйце ў духоўцы пры тэмпературы 190 градусаў 12—15 хвілін або ў фрыцюрніцы пры тэмпературы 180 градусаў 8—10 хвілін.

Чытайце таксама:

Рэцэпт на выхадныя. Кіш з сыру і цыбулі — простая французская страва

Рэцэпт на выхадныя. Кекс з бурака — незвычайна і нечакана смачна

Рэцэпт на выхадныя. Блін па-фінску

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

1
асоба цинічна / Адказаць
27.11.2022
атлічна.
парайце гэты рэцэпцік ўкраінцам, якія засталіся без электрычнасці
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру