Фота: Catholic.by

Фота: Catholic.by

«Паколькі ў сувязі з тым, што з моманту інцыдэнту ўзгарання ў закрыстыі касцёла Святога Сымона і Святой Алены прайшло два месяцы, і касцёл зачынены, а парафіяльная дзейнасць прыпынена, то я як пробашч парафіі не маю магчымасці праводзіць богаслужэнні. Таму, каб я мог прыносіць карысць парафіі, прашу дазволіць мне з 21 лістапада 2022 года выконваць абавязкі дворніка для ўборкі тэрыторыі вакол Чырвонага касцёла, якая на гэты момант не прыбіраецца».

Мінула амаль два месяцы з моманту, калі ўлады забралі ў вернікаў Чырвоны касцёл. За забранай тэрыторыяй не даглядаюць. 

Нагадаем, ноччу 26 верасня ў касцёле адбыўся пажар. У той жа дзень адміністрацыя Маскоўскага раёна прыняла рашэнне часова забараніць эксплуатацыю будынка. Касцёл адключылі ад усіх камунікацый. Мінгарвыканкам заявіў, што ўладальнік будынка, КУП «Мінская спадчына», не можа выконваць абавязацельствы па дамове, і запатрабаваў ад рэлігійнай абшчыны вызваліць будынак ад рухомай маёмасці для правядзення рамонтна-аднаўленчых работ.

Клас
3
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
5
Сумна
15
Абуральна
7