— Пасля таго, як мы прааналізавалі запіс размовы, намі было прынята рашэнне правесці адміністрацыйны працэс у дачыненні да гэтага грамадзяніна. Паколькі на выклік ваенкамата ён не адрэагаваў, мы звярнуліся ў міліцыю. Супрацоўнікам праваахоўных органаў мужчына таксама аказаў непадпарадкаванне. У выніку за свае дзеянні ён панёс пакаранне ў выглядзе штрафу ў суме 15 базавых велічынь, а таксама атрымаў 5 сутак арышту, — распавёў ваенны камісар Драгічынскага раёна Алег Андрашчук. — Хачу адзначыць, што закон дазваляе нам апавяшчаць грамадзян любым спосабам, у тым ліку і праз тэлефон. Робім мы гэта, каб палегчыць працу кур'ера і траціць менш рэсурсаў на дастаўку позваў.

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
8