У Маскве 235-ы гарнізонны вайсковы суд адправіў пад хатні арышт на два месяцы адказнага за прызыў на вайсковую службу супрацоўніка Галоўнага арганізацыйна-мабілізацыйнага ўпраўлення Генштаба палкоўніка Івана Мяртвішчава.

Як піша выданне, у сувязі з распачатым з лістапада прызывам на тэрміновую службу Мяртвішчаў планаваў праверыць аб'яднаны вайсковы камісарыят, у які ўваходзіць шэраг мікрараёнаў Заходняй адміністрацыйнай акругі Масквы.

За тыдзень да праверкі палкоўнік звязаўся з вайсковым камісарам, паведаміў яму пра будучую праверку, паказаў, што, паводле яго інфармацыі, сітуацыя з наборам прызыўнікоў у ваенкамаце дрэнная, і паабяцаў прычапіцца нават пры наяўнасці нармальнага стану дакументацыі. Мяртвішчаў, па словах крыніцы газеты, таксама адзначыў, што такая сітуацыя негатыўна адаб'ецца на рэпутацыі кіраўніцтва ваенкамата і кар'еры ваенкама, і прапанаваў вырашыць праблемы за кошт куплі для яго пральнай машыны коштам не менш за 70 тыс. рублёў.

Ваенкам у гутарцы з палкоўнікам пагадзіўся, аднак звярнуўся з заявай аб вымаганні ў Дэпартамент вайсковай контрразведкі ФСБ, які ўзяў пад кантроль далейшую размову з Мяртвішчавым аб выбары пральнай машыны. Супрацоўнікі ведамства затрымалі яго пры атрыманні прылады.

Следчы камітэт завёў у дачыненні да Мяртвішчава крымінальную справу па ч. 5 арт. 290 (атрыманне хабару, спалучанае з вымаганнем). Яго даставілі на допыт. Палкоўнік цалкам прызнаў сваю віну.

Клас
1
Панылы сорам
2
Ха-ха
9
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1