Марыя Калеснікава разам з Максімам Знакам на судзе. Фота: БелТА
22 лістапада адвакат Калеснікавай спрабаваў трапіць да яе, каб даведацца пра яе стан, пераканацца, што яе не збіваюць, не здзекуюцца з яе. Але супрацоўнікі калоніі не прапусцілі адваката, заявіўшы, быццам ад Марыі не было адпаведнай заявы. Як адзначаюць у прэс-службе, звычайна Калеснікава піша такую заяву кожны раз проста на сустрэчы з адвакатам і ўручае супрацоўніку па яе заканчэнні.
Адміністрацыя калоніі ўвесь час цісне на Марыю, астатнім жанчынам, па словах былых зняволеных, нават забаронена з ёй камунікаваць.





