Марцін Эстэрдал, выканаўчы кіраўнік песеннага конкурсу «Еўрабачанне», сказаў пра змены:

«На працягу сваёй 67-гадовай гісторыі песенны конкурс «Еўрабачанне» пастаянна развіваўся, каб заставацца актуальным і займальным. Гэтыя змены прызнаюць велізарную папулярнасць шоу, надаючы больш моцы аўдыторыі найбуйнейшай у свеце падзеі жывой музыкі.

У 2023 годзе толькі гледачы песеннага конкурсу «Еўрабачанне» вырашаць, якія краіны трапяць у гранд-фінал, і, улічваючы глабальны ўплыў падзеі, кожны, хто глядзіць шоу, дзе б ён ні жыў у свеце, зможа аддаць свой голас за любімыя песні.

Таксама, хоць да вырашэння канчатковага выніку і прыцягваецца журы музычных прафесіяналаў, усе песні ў гранд-фінале можна ацаніць паводле максімальна шырокіх крытэрыяў.

Мы таксама зможам падтрымліваць традыцыю падарожнічаць па Еўропе і Аўстраліі, каб сабраць балы і забяспечыць захапляльную паслядоўнасць галасавання з пераможцам, выяўленым толькі ў самым канцы шоу».

«Еўрабачанне» 2023 года мае прайсці ў Вялікабрытаніі, хоць, паводле правіл, увогуле гаспадыняй конкурса павінна быць Украіна, якая выйграла яго ў 2022-м. Але яна з-за вайны гэтага зрабіць не можа.

Беларусь як непасрэдная ўдзельніца конкурсу ў ім удзельнічаць не зможа, бо яшчэ летась беларускае тэлебачанне выключылі з Еўрапейскага вяшчальнага саюзу, які арганізуе песенны конкурс.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Ліса / Адказаць
23.11.2022
Хоць дзесьці беларусы могуць прагаласаваць
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру