1 ліпеня суд Кіраўскага раёна ўжо прысудзіў Дануце Перадня такі ж самы тэрмін. Аднак суд Магілёўскай вобласці адмяніў прысуд, бо аказалася, што справа была непадсудная для інстанцыі раённага ўзроўню.

Але ў Беларусі з гэтым усё проста, і праз амаль паўгода той жа Магілёўскі абласны суд проста прадубляваў першапачатковы прысуд у 6,5 гадоў пазбаўлення волі.

Данута Перадня была затрыманая сілавікамі 28 лютага 2022 года, калі прыехала на маршрутцы з Кіраўска ў Магілёў. У віну ёй паставілі тое, што яна 27 лютага перапосціла ў адзін з магілёўскіх чатаў тэкст, у якім у рэзкай форме крытыкаваліся дзеянні Уладзіміра Пуціна і Аляксандра Лукашэнкі па развязванні вайны ва Украіне. Таксама там утрымліваўся заклік да вулічных выступленняў і канстатавалася адсутнасць перспектыў у беларускай арміі ў выпадку яе прамога ўступлення ў вайну.

10 чэрвеня Камітэт дзяржаўнай бяспекі ўнёс Дануту Перадня ў спіс «асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці».

Чытайце таксама:

Каментатары і справакаваны КДБ мужчына. У «тэрарысты» цяпер масава запісваюць за выказванні. Расказваем пра новыя імёны ў спісе

 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
8