У Беларусі разгорнута праца расійскага медыцынскага атрада спецыяльнага прызначэння. На вучэннях на беларускім палігоне пабывала карэспандэнт тэлеканала.

«Прыёмнае аддзяленне, тэрапеўтычнае, хірургічнае, рэанімацыя, аптэка — гэта цэлы гарадок, які, дзякуючы працы генератараў, абсалютна аўтаномны. Яго прапускная здольнасць — да 300 чалавек у суткі», — патлумачыла карэспандэнт тэлеканала.

Медыцынскі комплекс — як сучасны медыцынскі цэнтр, толькі ў палявых умовах. У гэтай аперацыйнай можна праводзіць любыя, нават самыя высокатэхналагічныя аперацыі. Калі гэта неабходна, дапамогу можна аказваць адначасова двум пацыентам.

«Ваенна-палявы шпіталь толькі разгорнуты ў Беларусі, але ўжо працуе як добра адладжаны механізм. Дактары ў пагонах у адзін голас заяўляюць: пры неабходнасці паставяць на ногі любога пацыента. Таму расійскія вайскоўцы могуць быць спакойныя — яны ў надзейных руках медыцынскага спецназа», — рэзюмуюць у рэпартажы.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Nixto / Адказаць
24.11.2022
Feuerwehreinmalschrak B⁠-⁠)
0
Гэты гэнага піхнуў, гэны паваліўся / Адказаць
24.11.2022
Чым ганарыцца, што без патрэбы ў краіне разгарнулі свае намёты ваяры замежнай краіны. Як жыць, што есці, як перасоўвацца па дарогах, як цэны ўзгадняць ды іншае ведае толькі адзін вусаты мужык. Вось і дазволіў краіну ў памыйку ператварыць.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру