Прадстаўнік РФ у ААН заявіў, што Расія працягне атакаваць цывільныя аб’екты Украіны, пакуль тая не сядзе за стол перамоваў 7
«Мы наносім ўдары па інфраструктурных аб'ектах ва Украіне ў адказ на нашпігоўванне гэтай краіны заходняй зброяй і безразважныя заклікі Кіева атрымаць ваенную перамогу над Расіяй», — заявіў Васіль Нябензя на экстранным пасяджэнні Рады Бяспекі ААН, скліканым па ініцыятыве Украіны з-за новых масіраваных абстрэлаў інфраструктуры.
Па словах Нябензі, расійскія войскі працягнуць наносіць удары, пакуль Кіеў не зойме «рэалістычную пазіцыю» і не вернецца за стол перамоваў. Пры гэтым ён не тлумачыць, як удары па цывільнай інфраструктуры адбіваюцца на баяздольнасці УСУ.
Прадстаўнік РФ таксама ўсклаў на Украіну адказнасць за ахвяры сярод мірных жыхароў, заявіўшы, што «абломкі ракет або ракеты, якія збіліся з курсу, трапляюць у тыя аб'екты, у якія Расія не цэлілася».
Калі Расея сапраўды хоча перамоваў, яна можа вывесьці сваё войска з Украіны. Замест гэтага яна масава атакуе бяззбройных мірных жыхароў, што ёсьць ваеннае злачынства й генацыд. Яна кажа пра перамовы толькі для таго, каб выйграць час, каб аднавіць сваю ваенную машыну. Цывілізаваны сьвет не павінен трапіць у гэтую пастку. Ён павінен адбіцца Расею рукамі і нагамі. Пуцінская Расея дзейнічае сёньня як нацысцкая Нямеччына. Ня будзьма забываць гісторыю. Мір, свабода, цывілізацыя й чалавецтва ва ўсім сьвеце знаходзяцца пад пагрозаю. Дыктатура не павінна перамагаць дэмакратыю.
Небензя - редкий идиот! Преднамеренная атака гражданских объектов - военное преступление, не имеющие срока давности. А он - соучастник, значит - военный преступник!