Працэс, які вёў суддзя Віталь Лабоцкі, пачаўся яшчэ 28 красавіка 2022 года, але разгляд прыпынілі для правядзення комплексных лінгвістычных экспертыз. 20 верасня ў працэсе абвясцілі чарговы перапынак, каб даць магчымасць абвінавачанаму сплаціць матэрыяльныя кампенсацыі маральнай шкоды пацярпелым.

Аляксандра Дураева затрымалі напачатку студзеня 2022 года. Утрымліваўся да суда ў гродзенскай турме № 1.

На відэа ператрусу дома Аляксандра на канале ГУБАЗіКа паказалі пісталет, патроны і часопісы з аголенымі жанчынамі. Гродзенец растлумачыў, што патроны ён прывёз з Манголіі, яны ў яго захоўваюцца з 1990-га. Які закон ён парушыў часопісамі і чаму на іх звярнулі ўвагу, сілавікі не абгрунтавалі.

У віну Дураеву таксама размяшчэнне на асабістай старонцы ў «Аднакласніках» матэрыялаў з лагатыпамі і надпісамі «Белсат», Tut.by, «Зеркала», «Neхta» (рэсурсы прызнаныя экстрэмісцкімі матэрыяламі).

У ходзе судовага працэсу агучваліся вынікі шматлікіх лінгвістычных экспертыз. Так, экспертыза прызнала негатыўнымі выказванні ў дачыненні да Аляксандра Лукашэнкі: «псіхапат», «звар’яцелы», «карнік і дыктатар», «жывёла» і дзясяткі іншых, назвала іх ненарматыўнай формай маўленчага выказвання. Некаторыя выразы прызнаныя непрымальнай формай выказвання. Іх пералік змяшчаецца на некалькіх дзясятках старонак справы.

Доктара абвінавацілі ў абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369), абразе і паклёпе на Аляксандра Лукашэнку (ч. 1 арт. 368 і ч. 2 арт. 367), а таксама ў незаконных дзеяннях у дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў (ч. 2 арт. 295 Крымінальнага кодэкса), і па сукупнасці пакаранняў 29 верасня канчаткова прызначылі пазбаўленне волі тэрмінам на тры гады ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру