Андрэй Іванец. Скрыншот відэа

«Кожны з нас разумее, што маладога спецыяліста без вопыту работы далёка не кожны наймальнік хоча браць на працу. У нашай краіне захавана сістэма размеркавання, гарантаванага прадастаўлення першага працоўнага месца. Больш за тое, такі малады чалавек цяпер атрымлівае статус маладога спецыяліста, а гэта 20% надбаўкі да акладу, магчымасць прадастаўлення інтэрната, пастаноўка на льготную чаргу будаўніцтва жылля. Гэта ўсё вельмі сур'ёзныя меры стымулюючай падтрымкі.

Тыя маладыя людзі, якія заканчваюць платную форму навучання, з'яўляюцца сапраўды такімі ж нашымі выпускнікамі. І яны маюць права скарыстацца гэтай магчымасцю і стаць маладым спецыялістам.

Гэта не кажа пра тое, што мы будзем абавязваць нашых выпускнікоў платнай формы навучання размяркоўвацца, але мы будзем актыўна прапаноўваць ім выкарыстоўваць такую магчымасць, паказваць яе перавагі», — цытуе Андрэя Іванца БелТА.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру