Малады чалавек швэндаўся паміж стэлажамі хвілін дзесяць, а потым рэзка накіраваўся да выхаду. Аказалася, за гэты час ён паспеў набіць заплечнік прадуктамі, плаціць за якія і не збіраўся.

Яго паспрабавалі затрымаць яшчэ на выхадзе, але ён змог вырвацца. Тады давялося выклікаць міліцыю, якая хутка і затрымала мужчыну. У яго заплечніку аказаліся скрадзеныя слабаалкагольны напой і піва, два віды сервелата, закусачныя каўбаскі, рапсавы алей. Усё на 33 рублі 25 капеек.

Цяпер на гамельчука завялі крымінальную справу.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру