У лесапаласе паміж Нацыянальнай бібліятэкай і Сцяпянкай збіраюцца будаваць жыллё 1
Цікавыя навіны прыйшлі ад «Мінскбуда»: дзяржаўны забудоўшчык збіраецца выйсці на пляцоўку ў раёне вуліцы Парніковай. Гаворка ідзе пра «квадрат» у межах вуліц Падлесная − Парніковая − Дачны праезд. Гэтыя землі знаходзяцца паміж элітнымі кварталамі на Язмінавай (раён Нацбібліятэкі) і Сцяпянкай. Цяпер увесь гэты ўчастак уяўляе сабой лес. Аб праекце распавяла газета «На будоўлях Мінска», на публікацыю звярнуў увагу Realt.by.
Так, сярод планаў забудоўшчыка на наступны год значыцца праект пад назвай «Утульны». Паведамляецца, што гэта будзе камбінаваная забудова, якая складаецца са шматкватэрных жылых дамоў, дамоў сядзібнага тыпу і таўнхаусаў. Тут маюць намер стварыць так званы зялёны квартал.