Мінівэн на Lada Granta KUB. Фота: 5koleso.ru

Новую мадэль прадставіла прадпрыемства «Прамысловыя тэхналогіі», якое займаецца выпускам фургонаў і груза-пасажырскіх версій на базе мадэляў Lada. Мінівэн мае назву Granta Kub. Каб зрабіць з легкавіка васьмімесны мінівэн, інжынерам давялося амаль на паўтара метра павялічыць колавую базу і ўсталяваць пнеўматычную падвеску на тыльную вось.

Пярэдняя частка Lada Granta Kub — гэта звычайная Granta. 

Granta Kub будзе даступная не толькі ў васьмімеснай, але і ў пяцімеснай версіі. Вытворцы абяцаюць, што першыя мінівэны на базе Granta паступяць у продаж у снежні. Старт продажаў васьмімеснага мінівэна запланаваны на люты наступнага года. У Расіі такія аўтамабілі ў залежнасці ад версіі будуць прадаваць па цэнах ад 28 да 29 тысяч даляраў. 

Мінівэн на Lada Granta KUB. Фота: 5koleso.ru

Апошнім часам звычайныя Granta ў Беларусі прадавалі па цэнах каля 18 тысяч даляраў. А ў 2018 годзе — ад 7500 да 10 500 даляраў, у залежнасці ад версіі і камплектацыі. 

Гэта не першы такі мінівэн, які плануюць запусціць у продаж да канца года. У кастрычніку «Прамысловыя тэхналогіі» ўжо паказвалі дзевяцімесны мінівэн, пабудаваны на базе Lada Niva.

Lada Niva KUB NN. Фота: скрыншот з відэа ютуб-канала MotorProject

Дзевяцімесны мінівэн атрымаў назву Niva KUB NN. Тады цэны на поўнапрывадны мінівэн прадпрыемства не называла. У планах кампаніі — выпускаць па 500 такіх аўто штогод.

Ці з'явяцца такія мінівэны ад «Лады» і «Прамысловых тэхналогій» у продажы ў Беларусі, пакуль невядома. Летась аўтамабілі маркі «Лада» занялі першае месца па колькасці прададзеных у нас новых аўто.

Чытайце таксама: «Масквіч» хутка вернецца на дарогі Беларусі, але гэта будзе не масквіч, а аньхоец

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Мойша / Адказаць
25.11.2022
Трупавозка нейкая
0
Kub / Адказаць
25.11.2022
Гэта ж трупавозкі! Раісіі зараз вееельмі патрэбны.
0
Суповой кубик / Адказаць
25.11.2022
Нелепость куба в кубе. Кубику не нравится кубик.
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру