Фота: DELFI / Orestas Gurevičius

Служба паведамляе, што кампанія знаходзіцца пад санкцыямі Еўрасаюза з-за яе сувязяў з Лукашэнкам і некаторымі беларускімі чыноўнікамі. Кіраўнік кампаніі Вірджыніюс Ліберыс кажа, што кампанія не можа карыстацца сваімі сродкамі, у выніку чаго будзе вымушаная спыніць дзейнасць.

«У выніку гэтага рашэння адзіны банкаўскі рахунак, які быў у кампаніі, заблакаваны, таму кампанія страціла магчымасць рабіць якую-небудзь дзейнасць. Дзейнасць будзе спыненая і завершаная. У нас няма іншага выйсця», — сказаў Ліберыс.

Кампанію ў спіс падсанкцыйных дадалі толькі ў лістападзе, хоць сродкі на банкаўскім рахунку былі замарожаныя, па словах менеджара, яшчэ ў чэрвені.

Па словах кіраўніка, MTZ Traktorius — гэта кампанія, якая ўскосна кантралюецца Мінскім трактарным заводам: «Мы, груба кажучы, кампанія Лукашэнкі».

Як кажа Ліберыс, у заснаванай у 2020 годзе кампаніі было тры супрацоўнікі, адзіным відам дзейнасці быў продаж трактароў у Літве. Па даных літоўскага Цэнтра рэестраў, MTZ Traktorius атрымала 1,3 млн еўра даходу і страціла 18 тыс. еўра.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру