У «спіс экстрэмістаў» дадалі яшчэ 178 чалавек
25 лістапада МУС чарговы раз абнавіла «Пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці». Большая частка з іх — асуджаныя паводле арт. 342 і 369 Крымінальнага кодэкса, якія цяпер «адбываюць пакаранне». У Спіс уносяць сем'ямі і цэлымі рэгіёнамі: толькі ў гэтым абнаўленні налічваецца 36 бабруйцаў. Усяго цяпер у спісе 2059 чалавек, піша «Вясна».
Так, у спіс трапілі палітзняволеная актывістка Паліна Шарэнда-Панасюк, дэпартаваны фігурант «справы карагодаў» Данііл Чамаданаў. Другі раз у спіс унеслі асуджанага Андрэя Маслава — студэнта, які «хацеў дапамагаць Украіне», асуджаную да «хатняй хіміі» керамістку Наталлю Карнееву.
Працэс уключэння ў «экстрэмісцкі спіс» апошнім часам настолькі інтэнсіфікаваўся і стаў настолькі адвольным, што ён ужо перастаў быць нейкай асаблівай адзнакай. З такімі тэмпамі ў яго хутка проста перанясуць без асаблівага разбору прозвішчы з усіх іншых баз, складзеных рэпрэсіўнымі органамі рэжыму з 2020 года.
Чытайце таксама:
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ